Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран заявіў пра пабудаваны завод для выпуску паліўных пласьцінаў


Іран здольны самастойна вырабляць паліўныя стрыжні і пласьціны для свайго дасьледчага ядзернага рэактара ў Тэгеране. Такую заяву зрабіў кіраўнік іранскага атамнага ведамства, ён жа выканаўца абавязкаў міністра замежных справаў, Алі Акбар Салехі ў інтэрвію агенцтву Fars. Яшчэ ён адзначыў, што завод для выпуску пласьцінаў пабудаваны ў Ісфахане.

Заяву Салехі зрабіў незадоўга да заплянаванага на гэты месяц у Стамбуле чарговага кола перамоваў з шасьцю вядучымі дзяржавамі сьвету ў праблеме іранскай ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG