Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заклікаюць міжнародную супольнасьць да салідарнай пазыцыі


Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў" заклікала ўрады эўрапейскіх дзяржаў прыйсьці да агульнай пазыцыі ў адносінах да Беларусі, дзе душацца апошнія інфармацыйныя выспы.

У адмысловай заяве гаворыцца, што беларускія ўлады працягваюць уціск на журналістаў ператрусамі, допытамі і арыштамі. У сваю чаргу, адвакатам, якія абараняюць прадстаўнікоў незалежных СМІ, пагражаюць фактычным адлучэньнем ад прафэсіі.

Аўтары падкрэсьліваюць, што ініцыятарам маштабных апэрацый супраць мас-мэдыяў выступае Камітэт дзяржбясьпекі, які выконвае ролю "палітычнай паліцыі".

праваабаронцы перакананыя, што дзеля вызваленьня затрыманых і абвінавачаных у "арганізацыі масавых беспарадкаў" журналістаў, а таксама экс-кандыдатаў у прэзыдэнты і дэмакратычных актывістаў неабходна задзейнічаць усе дыпляматычныя сродкі. Толькі супольнымі захадамі можна прымусіць улады Беларусі спыніць хвалю рэпрэсіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG