Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў падпісаў пагадненьне зь Японіяй


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў закон аб ратыфікацыі расейска-японскага пагадненьня аб супрацоўніцтве ў мірным выкарыстаньні атамнай энэргіі. Дакумэнт быў ухвалены Дзяржаўнай думай і Радай Фэдэрацыі пры канцы мінулага году.

Пагадненьне, у якім вызначаныя асноўныя прынцыпы ўзаемадзеяньня ў ядзернай галіне, было падпісанае ў Токіо ўвесну 2009 году.
XS
SM
MD
LG