Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан: арыштаваны лідэр Ісламскай партыі


У Баку арыштаваныя на тэрміны ад 11 да 15 сутак лідэр Ісламскай партыі Азэрбайджану Махсун Самедаў і трое ягоных партыйных паплечнікаў. Іх абвінавацілі ў непадпарадкаваньні паліцыі. Прэсавы сакратар Ісламскай партыі адрынуў гэтыя абвінавачваньні і заявіў, што актывістаў партыі перасьледуюць паводле палітычных матываў.

2 студзеня лідэр Ісламскай партыі Самедаў скрытыкаваў улады Азэрбайджану за карупцыю і парушэньні правоў чалавека. Самедаў заклікаў народ узьняцца на барацьбу і пакласьці канец, як ён выказаўся, “дэспатычнаму рэжыму”. Выступ Самедава быў выстаўлены ў YouTube. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода Фарыд Арыфаглу.
XS
SM
MD
LG