Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайцюшкевіч запрашае адсьвяткаваць Божае нараджэньне двойчы


Зьміцер Вайцюшкевіч
Зьміцер Вайцюшкевіч
Традыцыйны Сьвяточны канцэрт на Божае нараджэньне ад Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra сёлета адбудзецца двойчы.

Як паведамляюць арганізатары, квіткі на калядны выступ Зьмітра карыстаюцца надзвычай вялікім попытам, многім іх папросту не хапіла. Таму, каб не пазбаўляць людзей сьвята, было вырашана зладзіць яшчэ адзін канцэрт на
наступны дзень – 8 студзеня.

Такім чынам, Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra сёньня зноў запрашаюць на Сьвяточны канцэрт на Божае нараджэньне для ўсёй сям’і. Ён пройдзе ў Палацы культуры вэтэранаў у Менску. Пачатак – 19-й гадзіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG