Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International патрабуе ад Расеі вызваленьня "вязьняў сумленьня"


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International зноў заклікала расейскія ўлады вызваліць арыштаваных пасьля акцыяў 31 сьнежня ў Маскве лідэраў і актывістаў апазыцыі, а таксама спыніць падаўленьні свабоды сходаў. Барыс Нямцоў, Канстанцін Касякін, Эдуард Лімонаў, Кірыл Манулін і Ільля Яшын, які ўжо выйшаў на волю пасьля 5 сутак арышту, названыя ў заяве “вязьнямі сумленьня”.

Апошняя сэрыя арыштаў “адлюстроўвае ўзмацненьне абмежаваньняў на свабоду сходаў людзей, якія мірна пратэстуюць супраць парушэньняў правоў чалавека ці выказваюць апазыцыйныя палітычныя погляды”, -- гаворыцца ў заяве Amnesty International.
XS
SM
MD
LG