Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка прайграў у хакей узамен на падтрымку Расеі?


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

На традыцыйным калядным хакейным турніры на прызы прэзыдэнта Беларусі каманда Аляксандра Лукашэнкі саступіла ў фінале расейцам зь лікам 2:3. Пры гэтым Лукашэнка не адзначыўся нават галявым пасам, хоць да гэтага спраўна набіраў выніковыя ачкі. За сямігадовую гісторыю турніру гаспадары толькі другі раз засталіся без галоўнага трафэю.

Дзяржаўная прапаганда упарта падкрэсьлівае, што лукашэнкаўская хакейная дружына – наймацнейшая аматарская каманда ў сьвеце, таму кожную няўдачу, як кажуць у атачэньні Лукашэнкі, "нумар першы" успрымае як асабістую паразу.

У гэтым зьвязку шэраг аналітыкаў як у Беларусі так і ў Расеі ўжо зрабілі выснову, што такім чынам беларускі кіраўнік "аддзячыў" Маскве за няўмяшаньне ў кампанію прэзыдэнцкіх выбараў, хоць яшчэ напярэдадні Крэмль абяцаў заняць прынцыповую пазыцыю адносна надзвычай важнай для Беларусі палітычнай кампаніі.

Нагадаем, што пакуль Лукашэнка гуляе ў хакей, за кратамі застаюцца чатыры ягоныя апанэнты на прэзыдэнцкіх выбарах, а яшчэ тры абцяжараныя падпіскамі аб нявыезьдзе і неразгалошаньні таямніцы сьледзтва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG