Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: ас-Садр заклікаў змагацца з ЗША


Радыкальны шыіцкі лідэр Мактада ас-Садр, які вярнуўся ў Ірак пасьля трох гадоў жыцьця ў Іране, зьвярнуўся да тысячаў сваіх прыхільнікаў у горадзе Наджаф з заклікам “працягваць барацьбу” з Злучанымі Штатамі і ўсімі, хто паводле яго словаў акупаваў Ірак, але не абвязкова ўзброенным шляхам.

У гэтым сваім першым пасьля вяртаньня публічным выступе ас-Садр абвінаваціў ЗША ў акупацыі Іраку.

Створаныя ас-Садрам атрады некалькі гадоў вялі ўзброены супраціў амэрыканскім і ўрадавым ірацкім войскам. Затым ас-Садр пакінуў Ірак. Нядаўна ягоныя прыхільнікі ў парлямэнце прынялі рашэньне падтрымаць новы кабінэт міністраў, які ачольвае Нуры аль-Малікі.
XS
SM
MD
LG