Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама падпісаў закон аб выдатках на абарону


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон аб выдатках на абарону і нацыянальную бясьпеку ў 2011 годзе, нягледзячы на артыкул у ім, паводле якога будзе цяжка зачыніць турму на базе Гуантанама, дзе ўтрымліваюцца падазраваныя ў тэрарызьме замежнікі.

Ва ўхваленым кангрэсам законе забараняецца перавод асобаў, якія знаходзяцца ў Гуантанама, у турмы на тэрыторыі Злучаных Штатаў, што выключае магчымасьць грамадзянскага суду над імі.

У заяве Абамы гаворыцца, што ён быў вымушаны падпісаць закон, каб не паставіць пад пагрозу фінансаваньне абароннай галіны. Пры гэтым прэзыдэнт падкрэсьліў, што ён працягне барацьбу за выкананьне свайго перадвыбарчага абяцаньня – зачыніць турму ў Гуантанама.
XS
SM
MD
LG