Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі не перасьледаваць узгаданых на сайце WikiLeaks


Злучаныя Штаты заклікалі замежныя дзяржавы не перасьледаваць грамадзянскіх актывістаў, журналістаў і іншых асобаў, якія ўзгадваюцца ў амэрыканскіх дыпляматычных дакумэнтах , апублікаваных на сайце WikiLeaks.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі заявіў, што Вашынгтон папярэдзіў урады шэрагу краінаў, што магчымыя рэпрэсіі супраць гэтых людзей нэгатыўна адаб’юцца на стасунках з ЗША. Ён не ўдакладніў, пра якія краіны канкрэтна ідзе гаворка. Кроўлі падкрэсьліў, што ЗША ўважліва сочаць за лёсам тых, каму можа пагражаць небясьпека.
XS
SM
MD
LG