Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пхэньян прапануе Сэўлу перамовы


КНДР афіцыйна прапанавала Паўднёвай Карэі распачаць двухбаковыя перамовы без папярэдніх умоваў. Прапанова ўтрымліваецца ў адмысловай заяве паўночнакарэйскага Камітэту для мірнага ўзьяднаньня, якое было апублікаванае сёньня. Таксама ў заяве гаворыцца пра гатовасьць аднавіць супрацоўніцтва ў сумеснай прамысловай зоне Кэсон, якое было перапыненае летась.

6 студзеня прадстаўнік міністэрства Паўднёвай Карэі ў пытаньнях аб’яднаньня заявіў, што ўрад Паўднёвай Карэі ня верыць у шчырасьці пазыцыі Пхэньяну і яго гатовасьці да дыялёгу.
XS
SM
MD
LG