Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: на пошце загарэлася пасылка


Пасылка, што загарэлася на пошце, была адрасаваная міністру ўнутранай бясьпекі ЗША Джанэт Напалітана. У выніку інцыдэнту, што адбыўся ў пятніцу, ніхто не пацярпеў.

Напярэдадні былі падарваныя пасылкі, адпраўленыя ў два ўрадавыя будынкі амэрыканскага штату Мэрылэнд. Паведамляецца, што іх адрасатамі былі губэрнатар і міністар транспарту штату.

Улады мяркуюць, што выбуховыя прыстасаваньні ва ўсіх гэтых выпадках былі аналягічнага паходжаньня.
XS
SM
MD
LG