Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Алжыры новыя пратэсты супраць росту цэнаў


У сталіцы Альжыру і яшчэ ў некалькіх гарадах краіны ў пятніцу ізноў пачаліся акцыі пратэсту супраць росту цэнаў на харчаваньне і беспрацоўя.

Акцыі працягваюцца ўжо некалькі дзён. Паліцыянты ўжылі сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў, якія кідалі ў іх камяні.

Мясцовыя СМІ паведамляюць аб пагромах урадавых будынкаў, банкаў і паштовых адзьдзяленьняў у некалькіх гарадах на ўсходзе краіны.

Цягам апошніх неалькіх месяцаў у Альжыры удвая ўзьняліся кошты на муку, масла і цукар. Узровень беспрацоўя у краіне складае 20 %.
XS
SM
MD
LG