Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзярждума Расеі разгледзіць дамову аб СНУ 14 студзеня


Дзярждума Расеі можа разгледзіць у другім чытаньні законапраект аб ратыфікацыі расейска-амэрыканскай дамовы па скарэчэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў 14 студзеня.

Пра гэта паведаміў кіраўнік думскага камітэта па міжнародных правах Канстанцін Касачоў. Трэцьцяе чытаньне дакумэнту магчыма пройдзе 26 студзеня.

Дамова па СНУ, падпісаная прэзыдэнтамі ЗША і Расеі ўвесну мінулага году, прадугледжвае скарачэньне колькасьці разгорнутых ядзерных баегаловак абедзьвума бакамі на 30 %.

У Дзярждуме Расеі дакумэнт прайшоў першае чытаньне напрыканцы сьнежня, -- пасьля таго, як ён быў ратыфікаваны Сэнатам ЗША.
XS
SM
MD
LG