Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пра дыяксін у нямецкім мясе было вядома яшчэ ў сакавіку летась


У Нямеччыне зачыненыя больш як 4700 жывёлагадоўчых ферм з-за атрутнага дыяксіна. У прадукцыі адной з кампаніяў па вытворчасьці камбікорму выяўлены яд дыяксін.

Лябараторныя тэсты, якія паказалі наяўнасьць высокатаксічнага рэчава, былі праведзеныя яшчэ ў сакавіку летась, але міністэрству сельскай гаспадаркі вынікі паведамілі толькі напрыканцы сьнежня. Прычына такой затрымкі не называецца.

Улады цьвердзяць, што выяўлены ўзровень дыяксіну не мае небясьпекі для здароўя чалавека, а фермы часова зачыненыя ў якасьці меры засьцярогі.

Паніка, аднак, ахапіла ўжо і Вялікую Брытанію, і Галяндыю, куды Нямеччына экспартуе частку сваёй прадукцыі.

Эўразьвяз паведаміў, што атручаныя дыяксінам яйкі зь Нямеччыны трапілі ў Вялікую Брытанію ў харчовай прадукцыі, у склад якой уваходзілі яйкі.
XS
SM
MD
LG