Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку забіты супрацоўнік міністэрства энэргетыкі і ягоная сям’я


У Іраку забіты супрацоўнік міністэрства энэргетыкі і ягоная сям’я, у тым ліку трое дзяцей. Забойства адбылося раніцай у адным з населеных пунктаў непадалёку ад Багдаду. Матывы злачынства высьвятляюцца.

Паводле папярэдніх дадзеных, ачольнік сям’і працаваў у міністэрстве энэргетыкі Іраку. У апошні час у Іраку пачасьціліся напады на дзяржаўных службоўцаў.
XS
SM
MD
LG