Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ два падазраваныя па справе аб беспарадках — Павел Вінаградаў і Леанід Навіцкі


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што падазраванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках зьяўляюцца актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павел Вінаградаў і даверная асоба Саньнікава — Леанід Навіцкі.

У Паўла Вінаградава ўначы з 4 на 5 студзеня прайшоў ператрус на кватэры, якую ён здымаў са сваёй дзяўчынай. Ператрус, які доўжыўся да 5-й гадзіны раніцы і праходзіў у прысутнасьці гаспадыні кватэры і суседзяў, праводзіў сьледчы Першамайскага РУУС Менску Аляксандар Фіцэр. Самога Паўла адразу павезьлі на допыт. Сёньня стала вядома, што Павел Вінаградаў прызнаны падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках і ўтрымліваецца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Статус падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках мае і давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Леанід Навіцкі. Згодна з пастановай, ён падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу РБ). Пакуль Леанід на волі і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG