Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памочнік былога іранскага прэзыдэнта абверг паведамленьні пра свой арышт


Памочнік былога прэзыдэнта Ірану Моххамэда Хатамі у інтэрвію іранскаму інфармацыйнаму ILNA агенцтву абвергнуў паведамленьне пра свой арышт, якое з'явілася на адным з іранскіх апазыцыйных вэб-сайтаў.

Раней сайт Rahesabz.net, які блізкі да лідэра іранскай рэфармісцкай апазыцыі Мірхасэйна Мусаві, паведаміў са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, што Хаджы быў арыштаваны і зьняволены. Пра прычыны арышту пры гэтым не паведамлялася.

Пры прэзыдэнце Хатамі Хаджы ўваходзіў у склад ураду і быў міністрам адукацыі.
XS
SM
MD
LG