Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сям'я Бута прыбыла ў ЗША


Сям'я расейскага прадпрымальніка Віктара Бута, які чакае суду ў ЗША паводле абвінавачаньня ў кантрабандзе зброі, прыбыла ў Нью-Ёрк з Масквы.

Жонка прадпрымальніка Ала паведаміла, што на лётнішчы амэрыканскія памежнікі тры гадзіны праводзілі ператрус у яе асабістых рэчах.

У сакавіку 2008 году Бут быў арыштаваны ў Тайляндзе на запыт Вашынгтону. У лістападзе 2010 году тайскія ўлады выдалі яго ў ЗША.

Першыя дасудовыя слуханьні ў справе Бута заплянаваныя на 10 студзеня.
XS
SM
MD
LG