Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пачала складаць сьпіс адказных за рэпрэсіі ў Беларусі


Польшча прыступіла да фармаваньня сьпісу асобаў, якія маюць дачыненьне да рэпрэсіяў супраць беларускай апазыцыі.
Пра гэта журналістам заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. У прыватнасьці ён зазначыў, што ўсім, хто патрапіць у названы сьпіс будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы. Далей Варшава перадасьць яго іншым краінам Шэнгенскай зоны.

Камэнтуючы пазыцыю беларускага МЗС, які станоўча ацаніў увядзеньне бясплатных візаў для беларусаў, бо гэта дапаможа наладзіць кантакты паміж грамадзянамі, Сікорскі выказаў надзею, што беларускія ўлады паклапоцяцца аб усіх сваіх грамадзянах. У тым ліку і тых апазыцыянэрах, якія сядзяць у турме.
XS
SM
MD
LG