Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новы старшыня Эўразьвязу падтрымлівае санкцыі супраць Беларусі


Вугоршчына, як краіна, якая старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе ад 1 студзеня 2011 году, гатовая падтрымаць санкцыі ў дачыненьні да Беларусі. Пра гэта заявіў Міністар замежных справаў Вугоршчыны Янаш Мартан, – паведамляе агенцтва France-Presse.

Мартан падкрэсьліў, што "варта адправіць яснае палітычнае пасланьне Менску, якое адлюстроўвае агульную палітыку ЭЗ”.

Напярэдадні амбасадар Вугоршычны ў Беларусі Фэлікс Контра заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Беларусі, што Эўразьвяз павінен зьняць мараторый на санкцыі і пашырыць сьпіс неўязных беларускіх чыноўнікаў.
XS
SM
MD
LG