Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬНЕЖНА...


...і хмарна. Тэмпэратура: -7 – -1 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Зьміцер Вайцюшкевіч і "WZ Orkiestra" даюць сьвяточны канцэрт для ўсёй сям’і. Менск, ДК вэтэранаў, пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Барак Абама агучыць імёны сваіх новых эканамічных дарадцаў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1910 годзе нарадзіўся Канстанцін Заслонаў, партызан, Герой Савецкага Саюзу, які ваяваў у Беларусі (загінуў у 1942).

У 1943 памёр славуты сэрбскі інжынэр і вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі Нікола Тэсла (нар. 1856).

У 1991 годзе памёр беларускі паэт Кандрат Крапіва (нар. 1896).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Праваслаўнае Раство.

МІНУС 365:


Як віцебскія “маржы” адзначаюць Раство

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Год за годам – карагодам,
I ужо сёньня з Новым годам
Я сардэчна, ад душы
Вас віншую, малышы!
А чаго ж я вам жадаю?
Зараз, зараз прыгадаю...
Каб бадзёрымі былі вы,
Каб разумнымі расьлі,
Каб прынёс вам Новы год
Многа радасных прыгод
I здароўя ў вашы хаты, —
Каб былі здаровы самі,
Каб былі здаровы мамы,
Каб былі здаровы таты,
Каб не ведалі напасьці,
Каб і я за вас быў рад.
З новым годам!
З новым шчасьцем!
Вас віншуе дзед Кандрат"
.

Кандрат Крапіва, "З Новым годам"
XS
SM
MD
LG