Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін: 19 сьнежня ў Беларусі адбыўся дзяржаўны пераварот


Аляксандар Казулін
Аляксандар Казулін
З такой заявай на прэсавай канфэрэнцыі прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў у Вільні выступіў экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі ў 2006 годзе Аляксандар Казулін.

На думку Казуліна, у прымяненьні сілы не было неабходнасьці, а кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў «быў самым жорсткім чынам зьбіты яшчэ да закрыцьця ўчасткаў».

«Дзе яшчэ такое можа быць, у якім цывілізаваным грамадзтве? Кадры паказваюць, што гэта было загадзя сплянаваная акцыя па разгоне. Калі Лукашэнка ўбачыў, што ўвесь праспэкт Незалежнасьці запоўнены людзьмі розных пакаленьняў, то зразумеў, што краіна галасуе супраць яго, і ён даў каманду зьнішчаць ўсіх. Кожны, хто выйшаў на плошчу, быў асабістым ворагам Лукашэнкі. Сваю лютасьць ён выплюхваў на кожнага грамадзяніна».
Кожны, хто выйшаў на плошчу, быў асабістым ворагам Лукашэнкі.


На думку экс-кандыдата, у беларускім грамадзтве адбыўся сур’ёзны раскол, і краінам Захаду ні ў якім разе нельга дапусьціць гандлю з Лукашэнкам палітвязьнямі:

«Дыктатура і дыктатар ня могуць быць гарантам стабільнасьці ў рэгіёне, роўна як дыктатар ня можа быць гарантам незалежнасьці і сувэрэнітэту», — заявіў Казулін.

Як паведамляе БелаПАН, у прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні таксама прынялі ўдзел былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч, дачка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Някляева Ева Някляева, давераныя асобы Віталя Рымашэўскага. З літоўскага боку выступіў кіраўнік парлямэнцкага камітэту па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс.

Раней прэс-канфэрэнцыя прадстаўнікоў беларускай апазыцыі прайшла ў Варшаве.
XS
SM
MD
LG