Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хілары Клінтан сустрэнецца з беларусамі


Намесьнік прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Марк Тоўнэр сказаў на брыфінгу ў Вашынгтоне, што ЗША не выключаюць магчымасьці новых санкцый супраць Менску ў сувязі з пасьлявыбарчай сытуацыяй у Беларусі.

"Я думаю, усе магчымасьці застаюцца адкрытымі," –- сказаў Тоўнэр адносна санкцый.

У сувязі з заплянаванай сустрэчай дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан зь беларускімі праваабаронцамі ды амэрыканскімі беларусамі, дзе будуць абмяркоўвацца рэпрэсіі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, Тоўнэр зазначыў:

"Дзяржасакратар падзяляе іх занепакоенасьць з нагоды нядаўніх беларускіх выбараў, а таксама непрапарцыйнага ўжываньня ўрадам сілы пасьля гэтых выбараў, і яна заклікае да неадкладнага вызваленьня тых, хто застаецца за кратамі, ды спыненьня рэпрэсіяў супраць апазыцыі, СМІ і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі".

Сустрэча Хілары Клінтан з беларусамі заплянаваная на вечар 6 сьнежня.
XS
SM
MD
LG