Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладыя эўрапейцы просяць Эўразьвяз не прызнаваць Лукашэнку


У інтэрнэце зьявілася пэтыцыя, якая заклікае Эўразьвяз не прызнаваць Аляксандра Лукашэнку як легітымнага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Пэтыцыя, пад назвай "Эўрапейская моладзь у падтрымку правоў чалавека, плюралістычнай дэмакратыі і празрыстых выбараў у Беларусі" пэрсанальна адрасаваная Кэтрын Эштан, вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі ды віцэ-прэзыдэнту Эўрапейскай камісіі.

Пэтыцыя, акрамя непрызнаньня Лукашэнкі як легітымнага кіраўніка дзяржавы органамі Эўразьвязу, заклікае таксама, каб краіны Эўразьвязу не прызнавалі амбасадараў, назначаных Лукашэнкам, ды прынялі захады, якія давялі б да новых, свабодных выбараў у Беларусі.

Пэтыцыю можа падпісаць кожны, хто пажадае. Станам на 7 гадзін вечара 6 студзеня, пэтыцыю падпісалі больш за 800 чалавек з больш чым 30 краінаў.

Адзін са спонсараў пэтыцыі, Алан Флаўэрз, паведаміў нашаму радыё, што пэтыцыя будзе ўручаная спадарыні Эштан 12 студзеня перад паседжаньнем камітэтаў і дэлегацый Эўрапарлямэнту, якое будзе прысьвечанае абмеркаваньню сытуацыі ў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG