Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан адмяніў падвышэньне цэнаў на паліва


Прэм'ер-міністар Пакістану заявіў Нацыянальнаму сходу сваёй краіны, што ўрад вяртае назад непапулярнае рашэньне аб падвышэньні цэнаў на бэнзін.

Паводле прэм'ер-міністра, усё палітычнае кіраўніцтва і лідэры парлямэнцкіх фракцыяў пагадзіліся адмяніць дзевяціпрацэнтнае павелічэньне цаны на паліва, якое ўступіла ў сілу 1 студзеня. У выніку такога падвышэньня, якое апанэнты назвалі «невыносным», урад страціў большасьць у парлямэнце.
XS
SM
MD
LG