Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарадзкі суд адмовіўся зьмяніць лідэру АГП Анатолю Лябедзьку меру стрыманьня з арышту на падпіску пра нявыезд.

Пра гэта паведамілі сваякі старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Сёньня ж суд адмовіўся вызваліць з-пад варты экс-кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева.

Тым часам 6 студзеня ў менскім офісе АГП прайшла нарада членаў Палітрады і Нацыянальнага камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Як паведаміў намесьнік старшыні АГП Леў Марголін, перш за ўсё размова ішла пра тое, якія захады можна зрабіць для вызваленьня кіраўнікоў партыі, якія ўтрымліваюцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Значна ускладніў працу менскага офіса ператрус, які скончыўся канфіскацыяй аргтэхнікі.

«На сустрэчы было прынята рашэньне зьвярнуцца да членаў партыі з просьбай зьбіраць ахвяраваньні: уносіць іх на рахунак ці прыносіць наяўнымі, — сказаў Леў Марголін. — У адпаведнасьці са статутам партыі мы маем права гэта рабіць. Трэба аднавіць аргтэхніку, забясьпечыць паўнавартасную працу офіса і сайта партыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG