Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньні міру ў Аўганістане будуць вырашаць старэйшыны


Прадстаўнікі Аўганістану і Пакістану правядуць «джыргу міру» – сход аўганскіх старэйшын з усіх правінцый краіны.

Рашэньне было прынятае ў часе візыту ў Ісламабад членаў Вышэйшага савету міру на чале са старшынём – былым прэзыдэнтам Аўганістану Рабані.

”Джыргу” плянуюць склікаць цягам бліжэйшых месяцаў.

Вышэйшы савет міру быў створаны на ініцыятыву прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая летась для правядзеньня мірных перамоваў з талібамі.
XS
SM
MD
LG