Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрыманыя актывісты руху “Другая Расея”


У Маскве міліцыя затрымала сёньня трох актывістаў апазыцыйнага руху “Другая Расея”.

Паводле “Інтэрфакса”, яны праводзілі пікет на Чырвонай плошчы ў падтрымку арыштаванага на 15 сутак палітыка Эдуарда Лімонова.

Раней ў Маскве былі затрыманыя прыкладна 30 удзельнікаў адзінкавых пікетаў каля будынку сьледчага ізалятара, дзе апрача Лімонава ўтрымліваюцца арыштаваныя расейскія апазыцыянэры Канстанцін Касякін і Барыс Нямцоў. Міліцыя пачала затрыманьні пасьля таго, як да адзінкавых пікетаў далучыліся правакатары.

Эдуард Лімоноў, Канстанцін Касякін і Барыс Нямцоў пасьля акцыі апазыцыі 31 сьнежня адбываюць арышты тэрмінам ад 10 да 15 сутак.
XS
SM
MD
LG