Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі часопіс Spiegel надрукаваў матэр’ялы WikiLeaks аб "Газпроме"


Нямецкі часопіс Spiegel сёньня надрукаваў амэрыканскія дыпляматычныя дакумэнты, у якіх гаворыцца пра расейскі газавы канцэрн "Газпром".

У пасланьнях амбасадара ЗША ў Маскве Джона Байерлі мэнэджмэнт "Газпрома" характэрызуецца як “неэфэктыўны, карумпаваны і залежны ад палітычных інтарэсаў”. Паводле амбасадара, канцэрн не можа быць пасьпяховым у канкурэнцыі ў сьвеце з-за “савецкага стылю мысьленьня” яго кіраўніцтва.

Гэтыя пасланьні амэрыканскага амбасадара – частка сакрэтных дакумэнтаў Дзярждэпартамэнту ЗША, якія публікуе сайт WikiLeaks. Агульная колькасьць дакумэнтаў – 250 тысяч.
XS
SM
MD
LG