Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран вінаваціць амэрыканку ў шпіянажы


У Іране затрыманая грамадзянка ЗША, якая падазраецца ў шпіянажы.

Як паведаміла сёньня іранская ўрадавая газэта, 55-гадовая жанчына была арыштаваная пры спробе перасячы межы Ірану з Армэніі бяз візы.

Тая ж крыніца паведамляе, што ў затрыманай быў знойдзены ўмантаваны ў зуб мікрафон. Падаюцца ініцыялы затрыманай – “Н.Т.”, але не падаецца час яе арышту.

Улады Ірану пакуль не пацьвердзілі гэтую інфармацыю афіцыйна.

У ліпені 2009 году Іран затрымаў трое амэрыканцаў за незаконнае перасячэньне іранскай мяжы і пазьней абвінаваціў у шпіянажы. У ЗША адрынулі гэтае абвінавачаньне і паведамілі, што гэта былі турысты, якія падарожнічалі аўтаспынам, і яны перасяклі мяжу ненаўмысна. Адна з затрыманых, жанчына, была вызваленая іранскімі ўладамі ў верасьні па гуманітарных матывах. Двое іншых дасюль трымаюцца пад вартай і стануць перад судом у наступным месяцы.
XS
SM
MD
LG