Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына гатова зьмяніць свой закон аб смі


Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан сёньня заявіў, што яго краіна падпарадкуецца магчымаму рашэньню Эўразьвязу адносна новага закона аб СМІ.

Орбан заўважыў таксама, што гэты закон падобны на такія ж самыя законы ў Францыі і Нямеччыне. Паводле Орбана, калі Вугоршчына павінна мяняць свой новы закон аб мэдыях, то такі самы крок павінны зрабіць і іншыя краіны ЭЗ.

Закон, які адобрыў у сераду вугорскі парлямэнт, значна пашырае паўнамоцтвы ворганаў нагляду за смі.

Прадстаўнікі ЭЗ, праваабронцы, многія журналісты выказалі заклапочанасьць магчымым абмежаваньнем свабоды прэсы ў Вугоршчыне пасьля ўступленьня ў сілу новага закона.
XS
SM
MD
LG