Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны інстытут прэсы заклікаў вызваліць журналістаў


Міжнародны інстытут прэсы (IPI) заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх журналістаў, затрыманых пасьля акцыі апазыцыі 19 сьнежня, і расьсьледаваць дзеяньні адносна іх з боку сілавых структур.

Аб гэтым інфармуе сайт Беларускай Асацыяцыі журналістаў.

Як гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка ў пытаньнях свабоды друку Міжнароднага інстытута прэсы Энтані Мілс і генэральнага сакратара SEEMO Олівэра Вуйовіча, свабода друку – «гэта фундамэнтальнае права ўсюды ў сьвеце», і журналісты павінны мець магчымасьць выконваць сваю працу бяз страху арышту, нападаў і заключэньня ў турму.

Прадстаўнікі IPI і SEEMO занепакоеныя арыштам і фізычным нападам на беларускіх журналістаў у ходзе акцыі 19 сьнежня пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Олівэр Вуйовіч і Энтані Мілс гатовыя наведаць Менск і сустрэцца з журналістамі і ўладамі ў сувязі з сытуацыяй, якая склалася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Олівэр Вуйовіч падкрэсьліў, што асаблівы непакой выклікае арышт і ўтрыманьне ў турме рэдактара сайта charter97.org Натальлі Радзінай і карэспандэнткі маскоўскай «Новой газеты» Ірыны Халіп.

«Для нас важна, каб беларускія журналісты маглі працаваць незалежна, прафэсійна і свабодна, гэтак жа, як і журналісты ў іншых краінах», – сказаў Вуйовіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG