Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС распавяло, што рабіў у Вільні Варанецкі


Уладзімер Дражын, Эдмінас Багдонас, Валер Варанецкі
Уладзімер Дражын, Эдмінас Багдонас, Валер Варанецкі
Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі ў рамках працоўных кансультацый з МЗС Літвы абмеркаваў пытаньні супрацоўніцтва Беларусі з АБСЭ, паведаміў агенцтву Інтэрфакс-Захад у чацьвер начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

"Кансультацыі праводзіліся з ініцыятывы абодвух бакоў і тычыліся пэрспэктыў узаемадзеяньня дзяржаў-сябраў АБСЭ ў кантэксьце старшынства Літвы ў гэтай арганізацыі. Закраналіся пытаньні супрацоўніцтва Беларусі з АБСЭ пасьля спыненьня дзейнасьці Офіса АБСЭ ў Менску", — адзначыў А.Савіных.

Прэс-сакратар таксама праінфармаваў, што ў рамках кансультацый "таксама абмяркоўваліся пытаньні ўзаемаадносін па лініі Беларусь — Эўразьвяз".

Нагадаем, у сераду, 5 студзеня, па абедзе амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын і намесьнік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі наведалі літоўскую прэзыдэнтуру. Іх суправаджаў літоўскі амбасадар у Менску Эдмінас Багдонас. Супрацоўнікі парталу delfi.lt заўважылі, як гэтыя не пазначаныя ў прэзыдэнцкім парадку дня госьці выйшлі з будынка. У той час афіцыйныя асобы Беларусі і Літвы яшчэ не гатовыя былі сказаць прэсе, якой была праграма наведваньня Вільні беларускімі чыноўнікамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG