Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасажыры турэцкага самалёта затрымалі нападніка, які пагражаў выбухам


Пасажыры самалёту авіякампаніі Turkish Airlines, які накіроўваўся са сталіцы Нарвэгіі Осла ў Турэччыну, дапамаглі затрымаць нападніка, які пагражаў выбухам ў самалёце.

Грамадзянін Турэччыны, які спрабаваў трапіць у кабіну пілётаў, патрабаваў вяртаньня самалёта ў Осла. Інцэдэнт адбыўся ў сераду. Паведамляецца, што “Боінг” пасьпяхова прызямліўся на лётнішчы ў Стамбуле. Выбухоўка была муляжом. Нападнік арыштаваны.

Ніхто з 60 пасажыраў, а таксама чальцоў экіпажу, не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG