Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Уладзімір Хільмановіч паўторна быў выкліканы ў гарадзенскую абласную управу КДБ у справе падзеяў 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Першым разам — пры канцы сьнежня быў складзены пратакол “апытаньня”, сёньня — пратакол допыту.

Уладзімір Хільмановіч пасьля допыту распавёў, што яго выклікалі ў якасьці сьведкі. Ён мяркуе, што яму задавалі стандартныя пытаньні, якія задаюць усім тым, хто быў на плошчы, каб вызначыць, ці ўдзельнічаў ён у падзеях і ў якой ступені. Допыт адбыўся з нагоды крымінальнай справы, распачатай па факту гэтак званых масавых беспарадкаў у сталіцы, зазначыў журналіст.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG