Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпалкоўнік КДБ накіраваў скаргу Генпракурору


Валер Костка
Валер Костка
Падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Валеры Костка сёньня перадаў асабістую скаргу на імя Генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча. Ён патрабуе вяртаньня кампутару і прызнаньня нанясеньня яму маральнай шкоды.

Як ужо паведамляла "Свабода", 20 сьнежня супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы ў яго кватэры ў Смалявічах, а таксама ў фэрмэрскай гаспадарцы ў Смалявіцкім раёне. Ператрусы праводзіліся па справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня. Супрацоўнікі КДБ забралі кампутар, які належыць Валеру Костцы. У ім, паводле словаў гаспадара, знаходзілася ўся дакумэнтацыя па ягонай гаспадарцы.

Спадар Костка сказаў, што ён не знаходзіўся 19 сьнежня ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG