Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Казахстане будзе рэфэрэндум аб працягу прэзыдэнцтва Назарбаева


Верхняя палата парлямэнту Казахстану на паседжаньні сёньня адобрыла правядзеньне рэфэрэндуму аб працягу на тэрмін цягам 10 гадоў прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Нурсултана Назарбаева. Раней аналягічнае рашэньне прыняла ніжняя палата парлямэнта.

Калі вынік рэфэрэндуму будзе станоўчы, 70-гадовы Назарбаеў, які кіруе краінай, ужо больш за 20 гадоў, застанецца пры ўладзе да 2020 году, а выбары, прызначаныя на 2012 год, не адбудуцца.

У сераду амбасадар ЗША ў Казахстане Рычард Хогланд скрытыкаваў магчымы працяг прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Назарбаева. У часе разьвітальнай прэсавай канфэрэнцыі ў Астане амбасадар назваў плянаваны рэфэрэндум па гэтым пытаньні адступленьнем ад дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG