Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША абяцае зьнізіць падаткі


У часе першага паседжаньня Кангрэсу ЗША новага скліканьня сьпікерам Палаты прадстаўнікоў абраны рэспубліканец Джон Бэйнэр.

У часе сваёй прамовы ў Палаце прадстаўнікоў Бэйнэр сказаў, што парлямэнтары-рэспубліканцы цяпер павінны імкнуцца выканаць свае перадвыбарчыя абяцаньні аб зьніжэньні падаткаў, аб зьмяншэньні выдаткаў на ўтрыманьне ўраду і дапамагчы стварыць умовы для росту колькасьці працоўных месцаў.

Дэмакраты захоўваюць невялікую перавагу толькі ў сэнаце.
XS
SM
MD
LG