Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Крамля: ў Беларусі - масавыя рэпрэсіі


Наяўныя факты дазваляюць казаць аб карціне масавых рэпрэсіяў у Беларусі, заявіў член экспэртнай рады пры ўпаўнаважаным па правох чалавека ў Расеі Сяргей Крывенка. Заява прагучала на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, куды Крывенка прыбыў на запрашэньне доўгатэрміновай міжнароднай назіральнай місіі.

Крывенка падкрэсьліў, што ў задачы місіі не ўваходзіць ацэнка выбараў у Беларусі і рэакцыі ўладаў на пратэсты 19 сьнежня. Паводле яго словаў, місія і створаны ў яе рамках Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі адсочваюць жорсткае абыходжаньне міліцыі з затрыманымі, а таксама рэпрэсіі, якія распачаліся пасьля 19 сьнежня.

Крывенка плянуе далажыць аб правапарушэньнях у Беларусі прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву на працягу месяца, цытуе экспэрта радыё "Нямецкая хваля".

Што да разгону дэманстрацыі супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, кіраўнік доўгатэрміновай місіі Андрэй Юраў выказаўся за правядзеньне "сур'ёзнага міжнароднага паліцэйскага расьсьледаваньня".
XS
SM
MD
LG