Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэспубліканец Джон Бэнэр – новы сьпікер кангрэсу ЗША


Рэспубліканец Джон Бэнэр атрымаў перамогу над дэмакратам Нэнсі Пэлосі ў барацьбе за пасаду сьпікера амэрыканскага кангрэсу.

Новая пасада была практычна гарантаваная Бэнэру, калі два месяцы таму дэмакраты ў ходзе прамежкавых выбараў страцілі кантроль над ніжняй палатай амэрыканскага парлямэнту.

У сераду ў ЗША быў прыведзены да прысягі і пачаў працу новы склад кангрэсу. Рэй у палаце з гэтага часу будуць весьці рэспубліканцы.

Дэмакраты Барака Абамы захоўваюць невялікую перавагу толькі ў сэнаце.
XS
SM
MD
LG