Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Пераменная хмарнасьць, часам сонейка, тэмпература -9 .. -11 С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Менск: Каляднае набажэнства ў Менскім Сьвята-Духавым катэдральным саборы.

Менск: Брыфінг у міністэрстве замежных справаў.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Парыж: Штогадовая канфэрэнцыя па рэформе сусьветнай фінансавай сыстэмы.

Каракас: Адкрыцьцё першай сэсіі новай Нацыянальнай асамблеі, у якой ладную частку займае апазыцыя прэзыдэнту Чавэсу.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1582: Заключаны Ям-Зампольскі мір, якім скончылася Лівонская вайна.

1810: Заключаная Канстанцінопальская дамова, па якой Расея атрымала Крым і Кубань.

1963: Шах Ірану Махамад Рэза Пэхлеві абвясьціў ад пачатку “белай рэвалюцыі”.

2008: Міхаіл Саакашвілі пераабраны на пасаду прэзыдэнта Грузіі.

Нарадзіліся:


1412: Жана д'Арк, нацыянальная гераіня Францыі (пам. 30.5.1431).
1822: Генрых Шліман, нямецкі археоляг, які раскапаў старажытную Трою (пам.26.12.1890).
1892: Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі і культурны дзеяч, асьветнік, культуроляг, выдавец і публіцыст (пам. 29.11.1949).

Памерлі:

1919: Тэадор Рузвельт, 26-ы прэзыдэнт ЗША (нар. 27.10.1858).

1945: Магдалена Радзівіл, беларуская мэцэнатка (нар. 8.7.1861).

1975: Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. 2.6.1905).

1993: Рудольф Нурыеў, артыст балета (нар. 17.4.1938).

2004: Янка Юхнавец, беларускі паэт (нар. 21.11.1921).

МІНУС 365:


Лукашэнка ня выканаў абяцаньняў адносна генэрала Ўсхопчыка


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Куды лепш адважвацца на вялікія справы, каб дасягнуць бліскучага трыюмфу, хай нават коштам спробаў і памылак, чым раўняцца на тых жабракоў духу, якія ніколі не адчуваюць ні вялікай радасьці, ні вялікіх пакут, таму што жывуць у шэрых прыцемках і ня ведаюць ні перамог, ні паразаў.

Тэадор Рузвэльт.
XS
SM
MD
LG