Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура паўторна адмовілася заводзіць справу па сьмерці Бябеніна


Алег Бябенін

Алег Бябенін

Пракуратура Менскай вобласьці паўторна адмовілася заводзіць крымінальную справы па факце сьмерці журналіста Алега Бябеніна.

«У завядзеньні крымінальнай справы па факце сьмерці Бябеніна адмоўлена паўторна. Вэрсія аб самагубстве ня ставілася пад сумненьне», — паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду памочнік пракурора Менскай вобласьці Тацяна Калініна.

Яна таксама паведаміла, што «падчас дадатковай пракурорскай праверкі былі прыняты меры па ўсталяваньні магчымых матываў самагубства журналіста. Аднак дакладна ўсталяваць матывы не ўявілася магчымым».

Калініна нагадала, што ў пачатку сьнежня 2010 году была прызначана дадатковая праверка акалічнасьцяў сьмерці Бябеніна.

Заснавальнік і кіраўнік апазыцыйнага беларускага інтэрнэт-рэсурсу «Хартыя-97» Алег Бябенін быў знойдзены ў пятлі 3 верасьня 2010 году на сваім лецішчы пад Менскам. Паплечнікі Бябеніна заявілі, што ня вераць, што ён пакончыў з сабой. Экспэрты-крыміналісты АБСЭ, якія прыяжджалі ў Беларусь у сувязі з дадзеным фактам, пацьвердзілі асноўную вэрсію беларускай пракуратуры аб тым, што Бябенін зьдзейсьніў самагубства праз павешаньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG