Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Супрацоўнікі КДБ атакавалі дом у вёсцы Малінаўка, у якім жыве моладзевы лідэр Яўген Афнагель з жонкай.

Як стала вядома charter97.org, нападнікі выламалі дзьверы суседзяў і праз запасны ўваход паспрабавалі пранікнуць у кватэру Афнагеля, кіраўніка менскага штаба Андрэя Саньнікава. Сьведкамі нападу стаў цесьць актывіста і яго жонка. Самога Яўгена дома не было, сустракацца з кадэбэшнікамі ён не плянуе.

Супрацоўнікі КДБ забралі відэакамэру і кампутарнае абсталяваньне. Ператрус праводзіцца ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Таксама, як паведаміў у Твітэры Аляксей Валабуеў, сёньня ўвечары пачаўся ператрус у салігорскага маладафронтаўца і актывіста кампаніі «Гавары Праўду» Андрэя Тычыны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG