Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгон пікетаў у Маскве


У Маскве міліцыя сёньня разагнала тры пікеты ў падтрымку апазыцыянэраў, арыштаваных пасьля мітынгу на Трыўмфальнай плошчы 31 сьнежня.

Былі затрыманыя не менш за дзесяць удзельнікаў акцый. Сярод іх каардынатар "Левага фронту" Сяргей Удальцоў і адказны сакратар руху "Салідарнасьць" Міхаіл Шнейдер.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, ва ўсіх трох выпадках міліцыя пачынала затрыманьні пасьля таго, як да адзінкавых пікетаў далучаліся правакатары.

Апазыцыйныя палітыкі Барыс Нямцоў, Ільля Яшын, Канстанцін Касякін і Эдуард Лімонаў былі зьмешчаныя пад адміністрацыйны арышт па абвінавачваньні ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.
XS
SM
MD
LG