Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The International Herald Tribune і брытанская The Sunday Times апублікавалі артыкулы дасьледчыка Стэнфардзкага ўнівэрсытэту Яўгена Марозава пра сучасныя мэтады кантролю за сусьветным павуціньнем. У артыкуле ў амэрыканскім выданьні ён піша пра тое, як кантралюецца Інтэрнэт у Расеі, у брытанскай газэце гаворыць пра больш шырокі міжнародны досьвед.

Інтэрнэт – гэта ня толькі вызвольная сіла. Зь яго дапамогай аўтарытарныя рэжымы высочваюць іншадумцаў і маніпулююць грамадзкай сьвядомасьцю, перасьцерагае са старонак The Sunday Times экспэрт Яўген Марозаў.

У Кітаі дзейнічае так званая "пяцідзесяціцэнтавае войска ". Яно складаецца з 280 тыс. блогераў, якія за грошы накіроўваюць дыскусіі ў інтэрнэце ў "ідэалягічна правільнае" рэчышча, нібыта атрымліваючы па 50 цэнтаў за адзін камэнтар
На прыкладзе аднаго расейскага онлайн-тэлеканала, які "не хавае сваіх сувязяў з Крамлём" і выпускае падкрэсьлена апалітычнае "цыцкі-шоў", аўтар паказвае, як улады "задавальняюць мудрагелістыя запыты расійскіх карыстальнікаў інтэрнэту", каб адцягнуць іх ад палітыкі. У аснове гэтай стратэгіі ляжыць "занепакоенасьць, што пераход ад сьвету тэлебачаньня, які ўрад цалкам кантралюе, да анархічнага сьвету інтэрнэту" можа перашкодзіць яму "ўсталёўваць парадак дня і вызначаць рэакцыю грамадзкасьці на навіны". Такая мэтодыка можа быць дзейснай: "самая эфэктыўная сыстэма кантролю інтэрнэту – ня тая, у якой дзейнічае найбольш жорсткая сыстэма цэнзуры, а тая, пры якой у цэнзуры няма неабходнасьці", – тлумачыць Марозаў.

Далей ён аналізуе публікацыі за чэрвень 2009 году, калі ў Іране пасьля прэзыдэнцкіх выбараў разгарэлася кампанія пратэсту. Той факт, што апазыцыянэры актыўна выкарыстоўвалі Twitter, выклікаў эйфарыю ў некаторых палітыкаў і аглядальнікаў. Многія ўбачылі ў гэтым прыкмету хуткага канца аўтарытарызму па ўсім сьвеце, а хтосьці нават прапанаваў прысудзіць рэвалюцыйнаму сэрвісу Нобэлеўскую прэмію міру. Аднак празь некалькі месяцаў "зялёны рух" сышоў на нішто, а іранская паліцыя пачала адшукваць лідэраў пратэстаў якраз з дапамогай разьмешчаных у Сеціве фота- і відэаматэрыялаў і асабістых дадзеных з акаўнтаў у сацыяльных сетках. Іранцам, якія пражываюць за межамі Ісламскай Рэспублікі, рассылалі паведамленьні з пагрозамі на адрас іх родных, якія засталіся ў Іране. Twitter запоўніўся праўрадавым заявамі – і "прычына, хутчэй за ўсё, ня ў тым, што іранскія карыстальнікі раптам закахаліся ў Ахмадзінэжада". Стала ясна, што "Twitter-рэвалюцыя, якую многія на Захадзе пасьпяшаліся абвясьціць, апынулася ўсяго толькі плёнам буйной фантазіі".

Праз інтэрнэт ўлады спрабуюць уплываць на грамадзкую думку. У Кітаі дзейнічае так званая "пяцідзесяціцэнтавае войска ". Яно складаецца з 280 тыс. блогераў, якія за грошы накіроўваюць дыскусіі ў інтэрнэце ў "ідэалягічна правільнае" рэчышча, нібыта атрымліваючы па 50 цэнтаў за адзін камэнтар. Падобныя "кібэрбрыгады" ствараюцца і ў іншых краінах, такіх як Нігерыя, Куба, Азэрбайджан і Вэнэсуэла. Рэчаіснасьць абвяргае і меркаваньне аб тым, што інтэрнэт дапамагае разбурэньню забабонаў і выхаваньню талерантнасьці, пераадоленьню культурна-рэлігійных межаў. На думку Марозава, інтэрнэт ўзмацняе рэлігійныя, нацыяналістычныя і культурныя супярэчнасьці і тым самым асуджае сусьветную палітыку на дадатковыя цяжкасьці і спрэчкі.

па віртуальных сябрах чалавека можна з высокай доляй верагоднасьці меркаваць аб яго сэксуальнай арыентацыі
Пераход камунікацый на лічбу здымае многія праблемы, якія перашкаджалі сачэньню ў аналягавую эру, адзначае Марозаў. Значна больш нізкім стаў кошт захоўваньня інфармацыі, пошукавыя сыстэмы спрашчаюць вывучэньне чужой перапіскі. Аўтар распавядае аб некалькіх нядаўніх дасьледаваньнях па гэтай тэме. У 2009 годзе спэцыялісты Масачусэцкага тэхналягічнага інстытута вызначылі, што па віртуальных сябрах чалавека можна з высокай доляй верагоднасьці меркаваць аб яго сэксуальнай арыентацыі. Навукоўцы з Кэмбрыджа ў дакладзе пад назвай "Дастаткова васьмі сяброў" паказалі, што на аснове вельмі абмежаванай адкрытай інфармацыі з Facebook можна зрабіць шэраг дакладных заключэньняў адносна дадзеных, якія знаходзяцца ў закрытым доступе.

Зьвяртае на сябе ўвагу і відавочная неадпаведнасьць паміж зьнешнепалітычнымі прынцыпамі краінаў Захаду і іх унутранай палітыкай: замежнай аўдыторыі яны прапаведуюць каштоўнасьць свабоднага і адкрытага інтэрнэту, а ў сябе дома часьцяком выступаюць з процілеглымі ініцыятывамі, адзначае экспэрт. Першынство на гэтай ніве належыць Аўстраліі, якая "стала заігрывае з цэнзурай"; урады краін Эўропы ўжо некалькі гадоў спрабуюць прыняць закон супраць незаконнай спампоўкі файлаў; у Вялікабрытаніі распрацоўваецца праграма для татальнага прагляду электроннай перапіскі; пасьля публікацыяў Wikileaks ў ЗША з новай сілай разгарэлася кампанія за ўвядзеньне мэханізмаў кантролю Сусьветнага павуціньня.

"У сьвятле падобных мерапрыемстваў ці не зарана расхвальваць вартасьці асяродзьдзя, якое і сам Захад пакуль ня можа бязбольна ўбудаваць у свае палітычныя інстытуцыі? У рэшце рэшт, нельга ж заклікаць накласьці абмежаваньні на сайты кшталту Wikileaks і адначасова бэсьціць за падобныя захады Кітай і Іран... Важна прызнаць, што дэбаты пра ўплыў інтэрнэту на дэмакратыю не завершаныя ", – падсумоўвае аўтар.

У артыкуле ў The International Herald Tribune Яўген Марозаў адзначае, што для падпарадкаваньня сваім інтарэсам інтэрнэу Крэмль ужывае не прамую цэнзуру кітайскага ўзору, а больш дасканалыя сродкі.

За некалькі гадзін да абвяшчэньня прысуду Міхаілу Хадаркоўскаму сайт яго прэсавага цэнтру быў выведзены са строю з дапамогай DDOS-атакі
За некалькі гадзін да абвяшчэньня прысуду Міхаілу Хадаркоўскаму сайт яго прэсавага цэнтру быў выведзены са строю з дапамогай DDOS-атакі. Гэты мэтад "робіцца ўсё больш папулярным інструмэнтам пакараньня апанэнтаў", адзначае аўтар, прыгадваючы падобныя выпадкі з сайтамі Amazon і PayPal, якія пацярпелі за недружалюбныя дзеяньні ў дачыненьні да Wikileaks. Арганізатараў атакі "амаль немагчыма" адсачыць, а саму атаку складана адрозьніць ад перагрузкі сэрвэра з-за вялікай колькасьці запытаў, з прычыны чаго такія выпадкі рэдка атрымліваюць вялікі рэзананс.

"Для функцыянаваньня расейскай мадэлі – таго, што я называю "сацыяльным кантролем" – не патрабуецца афіцыйная, прамая цэнзура. Гэтую справу бярэ на сябе армія ляяльных ураду карыстальнікаў Сеціва, сярод якіх часта сустракаюцца добраахвотныя аматары і падкаваныя ў кампутарнай сфэры сябры пракрамлёўскіх моладзевых рухаў. Яны атакуюць вэб-сайты, якія ім не падабаюцца, робячы іх недаступнымі нават для карыстальнікаў у тых краінах, дзе інтэрнэт-цэнзура не практыкуецца ў прынцыпе ", – тлумачыць Марозаў.

Яшчэ адзін рычаг ўплыву на інтэрнэт Крамлю дае тое, што "большасьць асноўных інтэрнэт-рэсурсаў краіны належыць блізкім да Крамля алігархам і падкантрольным ураду кампаніям". Сацыяльныя сеткі дазваляюць расейскім спэцслужбам весьці назіраньне за карыстальнікамі і ўплываць на грамадзкія настроі.

Адмова ад тэхнічных сродкаў прымусу на карысьць "сацыяльнага кантролю" дае Крамлю магчымасьць захаваць твар на Захадзе
Нарэшце, улады вядуць у віртуальнай прасторы прапаганду – часам з стараннасьцю, якая даходзіць да камізму (Марозаў прыгадвае леташнюю ініцыятыву Ўладзімера Пуціна: ўсталяваць вэб-камэры для назіраньня за будаўніцтвам дамоў для пацярпелых ад лясных пажараў).

Адмова ад тэхнічных сродкаў прымусу на карысьць "сацыяльнага кантролю" дае Крамлю магчымасьць захаваць твар на Захадзе. Замежныя назіральнікі "прызвычаіліся да больш відавочным формаў кантролю інтэрнэту" кшталту "Вялікага кітайскага файервола", і таму крамлёўскіх мэтадаў яны часьцяком проста "не заўважаюць". "Тым часам і сам Кітай паволі бярэ на ўзбраеньне многія мэтады, якія выкарыстоўваюцца ў Расіі", – сьцвярджае экспэрт.

На заканчэньне Марозаў раіць палітыкам "перастаць ўспрымаць кантроль інтэрнэту як працяг практыкі глушэньня радыёстанцый, якая ўжывалася ў гады “халоднай вайны” і пачаць зьвяртаць увагу на нетэхнічныя пагрозы сеткавай свабодзе".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG