Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рыдыкальны шыіцкі лідэр Мактада аль-Садр вярнуўся ў Ірак


Радыкальны шыіцкі лідэр Мактада аль-Садр упершыню цягам трох апошніх гадоў вярнуўся ў Ірак.

Вяртаньне аль-Садра пацьвердзіў адзін зь ягоных прыхільнікаў Мазан аль-Садзі, духоўная асоба з Багдаду. Паводле аль-Садзі, Мактада аль-Садр прыехаў у горад Наджаф, каб наведаць магілу бацькі і свой былы дом.

Мактада аль-Садр пакінуў Ірак каля трох гадоў таму пасьля таго, як улады Іраку падпісалі ордэр на ягоны арышт. Ад таго часу аль-Садр жыў у Іране.
XS
SM
MD
LG