Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане забітыя міліцыянты


У сталіцы Кіргізстану Бішкеку забітыя трое міліцыянтаў. Як паведамілі ў Камітэце нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану, забойства ўчынілі ўзброенныя аўтаматамі Калашнікава “рэлігійныя экстрэмісты”.

Невядомыя пачалі страляніну ў адказ на патрабаваньне міліцыянтаў паказаць дакумэнты. Пазьней нападнікі былі заблякаваныя спэцназам у адной з вёсак ў перадмесьці Бішкеку.

У Камітэце нацыянальнай бясьпекі мяркуюць, што падазраваныя могуць быць датычныя да некалькіх ранейшых спробаў тэрактаў у Кіргізстане.
XS
SM
MD
LG