Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ лічыць што ў Іран павінны ехаць інспэктары МАГАТЭ


Эўразьвяз яшчэ не адказаў на прапанову Тэгерану наведаць іранскія ядзерныя аб’екты. Сёньня прэсавы прадстаўнік Эўразьвязу заявіў, што інспэктаваць ядзерныя аб’екты ў Іране павінна МАГАТЭ.

Напярэдадні іранскія ўлады заявілі, што запрасілі дыпляматаў з Эўразьвязу, а таксама прадстаўнікоў шэрагу сусьветных дзяржаваў, якія бяруць удзел у перамовах па іранскай ядзернай праграме, наведаць ядзерныя аб’екты.

Напрыканцы студзеня ў Стамбуле мае адбыцца новы раўнд перамоваў паміж Іранам, Нямеччынай і пяцьцю сталымі чальцамі Рады бясьпекі ААН.

Заходнія краіны падазраюць Іран у спробах стварыць ядзерную зброю. Іран адмаўляе гэта.
XS
SM
MD
LG