Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы прайшоў ператрус на кватэры, якую здымае актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў са сваёй дзяўчынай.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", ператрус праводзіў сьледчы Першамайскага РУУС Менска Аляксандр Фіцэр.

Самога Паўла адразу павезьлі на допыт, зь якога ён дагэтуль не вярнуўся. Ператрус доўжыўся да 5-й гадзіны раніцы і праходзіў у прысутнасьці гаспадыні кватэры і суседзяў.

Месцазнаходжаньне Паўла Вінаградава невядомае.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG